Зарабіць пенсію. Для назначэння пенсіі па ўзросце на агульных падставах неабходна выкананне некалькіх аба-вязковых умоў

Першай абавязковай умовай для рэалізацыі права на працоўную пенсію па ўзросце з’яўляецца дасягненне агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.

З 2017 года штогод пенсійны ўзрост павялічваецца на 6 ме-
сяцаў. У 2020 годзе ўзрост выхаду на пенсію для жанчын складае 57 гадоў, для мужчын – 62 гады, у 2021 годзе для жанчын – 57 гадоў 6 месяцаў, для мужчын – 62 гады 6 месяцаў, у 2022 годзе і наступныя гады для жанчын – 58 гадоў, для мужчын – 63 гады.
Другой умовай для рэалі-зацыі права на працоўную пенсію па ўзросце з’яўляецца наяўнасць мінімальнага стажу работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

У страхавы стаж уключаюцца перыяды работы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці пры ўмове, што на працягу гэтых перыядаў выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы (частка 1 артыкула 51 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні»).

Працягласць неабходнага для назначэння пенсіі па ўзросце страхавога стажу таксама штогод павялічваецца на 6 месяцаў да дасягнення 20 гадоў. У 2020 годзе неабходны страхавы стаж складае 17 гадоў 6 месяцаў, у 2021 го-дзе – 18 гадоў, у 2022 годзе – 18 гадоў 6 месяцаў.
Выключэнне з вышэй- названых умоў для назначэн-ня пенсіі па ўзросце на агульных падставах устаноўлена артыкулам 22-1 Закону для дзвюх катэгорый грама-дзян, якім указаная пенсія назначаецца па дасягненні агульнаўстаноўленага пен-сійнага ўзросту пры наяўнасці страхавога стажу не менш за 10 гадоў:
грамадзян, маючых стаж работы, прадугледжаны ў артыкуле 51 Закону, не менш за 40 гадоў у мужчын і 35 гадоў у жанчын;
грамадзян, якія праходзілі ваенную службу (службу ў ваенізаваных арганізацыях) і маючых стаж работы, прадугледжаны ў артыкуле 51 Закону, не менш за 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын, уключаючы не менш за 10 каляндарных гадоў ваеннай службы (службы ў ваенізаваных арганізацыях).

Асобам, якія праходзілі ваенную службу (службу ў ваенізаваных арганізацыях), права на працоўную пенсію па ўзросце прадастаўляецца пры адсутнасці ў іх права на пенсію ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб началь-ніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камі-тэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў».
Пры адсутнасці неабходнага страхавога стажу назначаецца сацыяльная пенсія па ўзросце па дасягненні жанчынамі ўзросту 60 гадоў, мужчынамі – 65 гадоў. Гэтыя грамадзяне з 1 студзеня 2021 года, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 года № 171 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян», пры наяўнасці страхавога стажу не менш за 10 гадоў будуць мець права на назначэнне працоўнай пенсіі па ўзросце пры няпоўным страхавым стажы.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.