Рамантуйце без ІП

У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 337 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, не патрабуецца рэгістрацыя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў фізічным асобам, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, што часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія ажыццяўляюць дзейнасць па рамонце і аднаўленні, уключаючы перацяжку, дамашняй мэблі з матэрыялаў заказчыка.

Фізічныя асобы, якія плануюць ажыццяўляць указаныя віды дзейнасці, абавязаны да пачатку ажыццяўлення дзейнасці падаць у падатковы орган па месцы жыхарства пісьмовае паведамленне або паведамленне праз асабісты кабінет плацельшчыка з указаннем відаў дзейнасці, якія яны мяркуюць ажыццяўляць, відаў тавараў, формы аказання паслуг, а таксама перыяду і месца ажыццяўлення дзейнасці.

На падставе пададзенага паведамлення падатковы орган зробіць разлік сумы адзінага падатку, што падлягае выплаце.

Фізічная асоба да пачатку ажыццяўлення дзейнасці абавязана выплаціць адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб па ўстаноўленых стаўках: пры ажыццяўленні дзейнасці ў г. Брэсце – у памеры 54,05 рубля, у г. Баранавічы – 46,17 рубля, у іншых населеных пунктах – 23 рублі за месяц.

У адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ад 18 мая 2020 года № 173 «Аб памяншэнні ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб», стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб паменшаны ў 2-3 кварталах 2020 года ў два разы.

ІМПЗ па Баранавіцкім раёне.