Подробности аварии в Ляховичском районе

21 верасня на 445-м кіламетры аўтадарогі Р-43 недалёка ад прыпынку «Падсаколле» адбылося ДТЗ з удзелам грузавых аўтамабіляў. Папярэдне ўстаноўлена, што калона вялікагрузаў рухалася ў напрамку Слуцка, калі ў адной з машын спусціла кола. Некалькі разоў транспартныя сродкі спыняліся, каб прапусціць чаргу з машын. За фурамі рухаўся МАЗ, які ў адзін з манеўраў аўтацягнікоў не паспеў затармазіць і сутыкнуўся з грузавіком, які ехаў наперадзе. У аварыі ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Вінаваты ў здарэнні вадзіцель МАЗАа – ляхавічанін 1980 г. н., пацярпелы з Навагрудка.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.