«Спадабалася» чужое. Ляхавіцкі РАСК узбудзіў крымінальную справу


РАСК узбудзіў крымінальную справу па факце крадзяжу з гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Краглі. Неўстаноўленая асоба залезла туды і ў перыяд з 3 па 5 верасня і забрала электрарубанак, скрыню з інструментамі, іншае. Страту гаспадар ацаніў у 270 рублёў.

Мінус 222 літры – столькі дызпаліва не далічыўся вадзіцель вялікагруза «Сканія». Ён спыніўся для адпачынку каля вёскі Бярэзкі, а невядомы скарыстаўся выпадкам і зліў салярку на 389 рублёў. РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт.205.

Неўстаноўленая асоба і ў перыяд з 7 па 11 верасня зняла з трактара, які належыць прыватніку, чатыры фанары. Сума выкрадзенага ацэнена ў 260 рублёў.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.