Крэатыўны штурм. На «Адкрытым дыялогу» моладзь абмеркавала свой музычна-забаўляльны падарунак Ляхавічам на дзень нараджэння

У моладзі заўсёды шмат ідэй, задумак. Хто, як не самыя актыўныя і творчыя, можа прапанаваць арыгінальны варыянт для змястоўнага адпачынку ці стаць ініцыятарам дабрачыннай акцыі, узняць праблемныя пытанні. «Адкрыты дыялог», які прайшоў у мінулую сераду, сабраў прадстаўнікоў творчай моладзі са школ горада і агракаледжа. Актывісты БРСМ і прадстаўнікі Маладзёжнага парламента пры райсавеце дэпутатаў абмеркавалі свой музычна-забаўляльны падарунак гораду на дзень нараджэння. Акрамя гэтага, моладзь выказала і свае далейшыя пажаданні наконт правядзення вольнага часу.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.