Строга па заканадаўстве

Дзейнасць пракуратуры накіравана на абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў. Многія не задумваюцца над тым, што, парушаючы грамадскі парадак, устаноўленыя правілы арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, учыняюць як мінімум адміністрацыйнае правапарушэнне. Задача пракуратуры ў тым ліку і папярэдзіць супрацьпраўныя паводзіны, перасцерагчы ад учынкаў, якія могуць пацягнуць пэўныя прававыя наступствы.
Так, не атрымаўшы дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа на правядзенне масавага мерапрыемства (сходу, пікету, мітынгу і іншых), яго ўдзельнікі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.34 КоАП. Максімальнае пакаранне за ўпершыню ўчыненае правапарушэнне можа быць назначана ў выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь або адміністрацыйнага арышту да 15 сутак. Цягнуць сур’ёзную адміністрацыйную адказнасць і публічныя, у тым ліку з выкарыстаннем друкаваных матэрыялаў, заклікі да правядзення масавых мерапрыемстваў без атрымання дазволу.
Калі ў выніку вышэйзгаданых дзеянняў будуць прычынены цялесныя пашкоджанні грамадзянам або шкода, звязаная з па-шкоджаннем, знішчэннем маёмасці, будзе парушана работа транспарту, прадпрыемстваў, устаноў, ацэнка супрацьпраўным паводзінам будзе давацца ў адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам. Пры гэтым не варта забываць і пра тое, што пры прычыненні маёмасці юрыдычных асоб у выніку незаконных масавых мерапрыемстваў шкоды, якая фарміруецца ў тым ліку з затрат на выезд і работы па ўхіленні наступстваў, яна будзе, у адпаведнасці з заканадаўствам, спагнана з вінаватых асоб.

Сяргей ДЗЯЖКО, пракурор Ляхавіцкага раёна.