Дарагія ляхавічане!

Шчыра віншуем вас з 528-годдзем горада!
Гэта наша агульнае свята, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто тут нарадзіўся і вырас, хто прыехаў сюды і застаўся назаўсёды, хто сваёй стваральнай працай уносіць уклад у развіццё малой радзімы.
Ляхавічы сёння – гэта спакойны, сучасны горад, які дынамічна развіваецца. Тут камфортна жыць, будаваць планы і ўвасабляць мары ў рэальнасць. Галоўная заслуга ў гэтым належыць вам, дарагія землякі. Ад вас залежыць, якім наш родны горад будзе заўтра. Упэўнены, разам мы зможам зрабіць яго яшчэ лепшым.
У гэты святочны дзень усім землякам жадаем моцнага здароўя, бадзёрага настрою, аптымізму, душэўнага міру і сямейнай згоды. Любіце наш цудоўны, утульны горад, насычайце яго радаснымі падзеямі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.  РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя ляхавічане!

Дзень горада – яшчэ адна цудоўная нагода для цёплых віншаванняў.
Заўсёды шчыра захапляюся вашым маленькім і ўтульным райцэнтрам, пра-цавітасцю і душэўнай шчодрасцю тутэйшых жыхароў, вашай самаадданай працай дзеля працвітання сваёй малой радзімы.
Усім, для каго Ляхавічы сталі часцінкай жыцця, – сардэчныя пажаданні міру, дабра і дабрабыту, шчасця ў кожным доме, упэўненасці ў заўтрашнім дні!
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.