Кансультацыя ў падарунак. 1 кастрычніка натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць

1 кастрычніка натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў.

Акцыя па бясплатным кансультаванні, прымеркаваная да Дня пажылых людзей, праводзіцца па ініцыятыве Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты.
На працягу рабочага дня пенсіянеры і інваліды могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро Брэсцкай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасці, ажыццяўлення выканаўчых надпісаў і іншых.
Натарыусы раскажуць пра навелы Кодэкса аб шлюбе і сям’і, сярод якіх парадак засведчання Пагаднення аб дзецях і Пагаднення аб раздзеле маёмасці, што з’яўляецца агульнай сумеснай улас-
насцю мужа і жонкі, таксама праінфармуюць грамадзян аб іншых змяненнях заканадаўства.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.

Брэсцкая абласная натарыяльная палата.