Для малой радзімы – «Чысты лес»

17 кастрычніка на Ляхавіччыне стартуе рэспубліканская акцыя, прысвечаная Году малой радзімы, «Чысты лес». Дапамагаць лясгасам наводзіць парадак традыцыйна будуць валанцёры, працоўныя калектывы раёна, усе нераўнадушныя. Падчас генеральнай уборкі ліквідуюць стыхійныя сметнікі, увагу нададуць лясной тэрыторыі, якая знаходзіцца каля аўтамабільных дарог і чыгункі, садовых таварыстваў.
Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Дастаткова звярнуцца ў лясніцтва ці лясгас па нумары 6-21-01, і вас забяспечаць неабходным інвентаром.
Найбольш актыўныя атрымаюць сувеніры. Умова: размясціць фота ці відэа з месца ўдзелу ў акцыі ў сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Twitter) з хэштэгамі #ЧыстыЛес2020 ці #ЧистыйЛес2020.
Акрамя таго, кожнае дзіця, якое прыме ўдзел у экалагічнай кампаніі, атрымае ад лесагаспадарчай установы памятны падарунак.

Наталля АДАМЕНКА,
намеснік дырэктара Ляхавіцкага лясгаса.