З узнагародай! За шматгадовую і добрасумленную працу ў Ляхавіцкім раёне адзначаны

Граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – настаўнік харэаграфічнага аддзялення Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна ЯЎСЕЙ;
за шматгадовую і добрасумленную працу ў фінансавых органах раёна, а таксама ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння –
ветэран працы фінансавага аддзела Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта Жанна РУЛІНСКАЯ.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую і добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сферы культуры, дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, актыўную творчую дзейнасць і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – узнагароджаны мастацкі кіраўнік Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры Таццяна ПІШЧ; настаўнік па класе трубы Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Барыс ШАБАНОВІЧ.

Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – адзначана загадчыца Тухавіцкага сельскага Дома культуры Алена АБРАМАВА.

Падзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – накіраваны дырэктару дзяржаўнай установы культуры «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Юрыю ГРЫНЮ; інжынеру Ляхавіцкага гарадскога Дома культуры Аляксею САВВА.