Плюсы верасня. У першы месяц восені на Ляхавіччыне нарадзіліся шэсць дзяўчынак і дзевяць хлопчыкаў

У першы месяц восені на Ляхавіччыне нарадзіліся шэсць дзяўчынак і дзевяць хлопчыкаў. Нараджэнне васьмі малышоў зарэгістравана ў райцэнтры, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса Вольга Новік.

Мілана, Анастасія, Аляксандра, Аліна, Ксенія і Надзея – такія імёны ў верасні бацькі далі сваім дочкам. Сыночкаў у дзвюх сем’ях назвалі Сяргеямі. Былі яшчэ і Багдан, Цімур, Арцём і іншыя прыгожыя імёны.
Першынцы нарадзіліся ў дзвюх сем’ях, другое дзіця – у дзесяці, чацвёртае – у адной сям’і. Дзве сямейныя пары сталі мнагадзетнымі бацькамі.
Сярэдні ўзрост татаў і мам у першы асенні месяц склаў 29 гадоў. Самыя маладыя вераснёўскія бацькі – 20-гадовыя. Жыхар Ляхавіччыны стаў татам у 41 год, а ляхавічанка мамай – у 40.
Сярод вераснёўскіх нараджэнняў статус самай прадстаўнічай у дзяўчынкі, вага якой пры нараджэнні склала 4180 грамаў і рост 56 сантыметраў. Дзюймоўкай аказалася малышка вагой тры кілаграмы з ростам 51 сантыметр.
У верасні 13 пар заключылі шлюб, з іх 10 адзначылі дзень нараджэння сям’і ў аддзеле загса.
Сярэдні ўзрост жаніха 30 гадоў, нявесты – 28. Самы малады жаніх –
19-гадовы, нявесце споўнілася 18.
Для стварэння сям’і не існуе ўзроставых перашкод. У верасні ў статусе жаніха быў 57-гадовы жыхар раёна, замуж пайшла 53-гадовая прадстаўніца прыгожай паловы.
У адной з сем’яў нашых землякоў 28 верасня адзначылі прыгожы юбілей – 70-годдзе сумеснага жыцця. У народзе яго называюць бага-
тым ці ўдзячным вяселлем. Супрацоўнікі аддзела загса з выпадку цудоўнай падзеі адправілі маладым віншавальную паштоўку.

Наталля ПЕРАПЕЧКА/