Будучыня залежыць ад нас. «Ляхавіцкі веснік» прымае прапановы па далейшым развіцці Беларусі

У краіне вядзецца актыўнае абмеркаванне актуальных пытанняў па далейшым развіцці Беларусі. Запрашаем і нашых землякоў далучыцца да дыскусіі.
На электронны адрас раённай газеты gazetalv@yandex.by і на наш паштовы адрас (225372, пл. Леніна, 3, г.Ляхавічы, раённая газета «Ляхавіцкі веснік»)  можна накіраваць прапановы па канстытуцыйнай рэформе і партыйным будаўніцтве, павышэнні ролі мясцовага кіравання і самакіравання, дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы, развіцці сацыяльнай сферы і эканомікі раёна, Брэстчыны, краіны.
У пісьме ўкажыце сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас і нумар тэлефона.
Усе прапановы будуць прааналізаваны, абагульнены, рацыянальныя і канструктыўныя – накіраваны ў залежнасці ад кампетэнцыі для разгляду і вывучэння ў заканадаўчыя ці выканаўчыя органы ўлады.

Дасланыя прапановы і іншая інфармацыя не падпадаюць пад дзеянне Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” і не патрабуюць адказу.