В Ляховичском районе под колёса машины выбежала косуля

9 кастрычніка ў 11.35 на 17-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы-Ляхавічы на праезную частку пад колы машыны нечакана выбегла казуля.
За рулём “Мерседэса” знаходзіўся жыхар Жыткавіцкага раёна 1991 г.н., які ехаў у накірунку Ляхавічаў. Пры з’ездзе з маста ён не паспеў затармазіць і не змог размінуцца з дзікай жывёлай, якая ад удара загінула, а транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні. У дзеяннях вадзіцеля АДАІ парушэнняў не выявіла. Вядзецца праверка.
Як і неабходна ў такіх выпадках, вадзіцель застаўся на месцы аварыі і выклікаў міліцыю. Дарэчы, нельга збітую дзікую жывёлу забіраць з сабой – гэта можа трактавацца як незаконнае паляванне.
Каб пазбегнуць непрыемнасцяў на дарозе, трэба быць уважлівымі. Калі паблізу дарогі ці на праезнай часткі знаходзіцца жывёла, варта максімальна знізіць скорасць ці нават спыніцца.
Днём раней ДТЗ зарэгістравана на павароце на Федзюкі на аўтадарозе Баранавічы-Ляхавічы. У дарожнай гісторыі задзейнічаны дзве грузавыя машыны, якія прапусцілі неабходны паварот. Транспартныя сродкі спыніліся, вадзіцель МАЗа пачаў здаваць назад, DАF пры гэтым не рухаўся. У выніку адбылося сутыкненне, прычэп грузавіка атрымаў механічныя пашкоджанні. Машыны належаць індывідуальнаму прадпрымальніку. Пацярпелы вадзіцель – жыхар г. Баранавічы 1990 г.н., вінаваты таксама баранавічанін, 1983 г.н.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.