Мілыя жанчыны! Шчыра віншуем вас з цудоўным святам – Днём маці!

З вобразам жанчыны-маці асацыююцца самыя добрыя пачуцці і кранальныя ўспаміны. З бацькоўскага клопату пачынаецца дзіцячае шчасце. Мацярынская любоў суправаджае і аберагае на працягу ўсяго жыццёвага шляху. Па значнасці і адказнасці мацярынская місія не ведае сабе роўных.
Асаблівае захапленне выклікаеце вы, жанчыны, якія не раз паспыталі шчасце мацярынства і ўзялі на сябе адказнасць за лёс сваіх дзяцей.
Застаючыся жаноцкімі і чароўнымі, вы праяўляеце яшчэ і высокія прафесійныя, дзелавыя якасці, дасягаеце поспехаў у працы, грамадскай дзейнасці.
Зямны паклон вам, дарагія захавальніцы дамашняга ачага, за бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць, вялікія любячыя сэрцы!

Раённы выканаўчы камітэт.                  Раённы Савет дэпутатаў.

Дарагія жанчыны! Мілыя мамы!
Шчыра віншую вас з цудоў-ным святам душэўнага цяпла і клопату – Днём маці!
Ва ўсе часы любоў маці была надзейнай апорай на жыццёвым шляху чалавека, яе душэўная шчодрасць і вера рабілі кожнага мацнейшым, дапамагалі справіцца з усімі цяжкасцямі і дабіцца поспеху.
Няхай для вас, дарагія нашы мамы, гучаць толькі самыя добрыя пажаданні і цёплыя словы, якія выказваюць бязмерную ўдзячнасць за нястомную працу, а дзеці радуюць сваімі дасягненнямі, дораць клопат і пяшчоту.
Моцнага вам здароўя, міру і дабра. Будзьце шчаслівыя!

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў.