У Ляхавіцкім раёне ў 384 мнагадзетных сем’ях выхоўваецца 1277 дзяцей

Пэўна, самая натхняльная статыстыка, у якой гучаць дэмаграфічныя плюсы. Сёння ў Ляхавіцкім раёне ў 384 мнагадзетных сем’ях выхоўваецца 1277 дзяцей. Яшчэ чатыры гады назад сем’яў, якія маюць такі ганаровы статус, было на чатыры дзясяткі менш, паведамілі ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
290 сем’яў выхоўваюць па трое непаўналетніх дзяцей. Чацвёра дзяцей выхоўвае 71 сям’я, пяць – 18, у трох сем’ях шэсць рабят. На Ляхавіччыне па адной сям’і, дзе на ўтрыманні бацькоў сем
і восем дзяцей.
У горадзе, па даных ТЦСАН, пражывае 194 мнагадзетныя сям’і з 636 дзеткамі, у раёне – 190, з якіх 641 дзіця.
За пасведчаннем мнагадзетнай  сям’і ў ТЦСАН сёлета звярнуліся 49 землякоў. Ордэнам Маці ўзнагароджваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. Ардэнаносных зямлячак у нас 30. Мнагадзетнасць падтрымліваецца дзяржавай. Акрамя разнастайных ільгот, вялікая сям’я мае права на сямейны капітал. За дзевяць месяцаў на Ляхавіччыне ён назначаны 45 сем’ям. Правам выкарыстаць сямейны капітал датэрмінова скарысталіся 58 сем’яў, з якіх 56 – для паляпшэння жыллёвых умоў, дзве – для атрымання адукацыі.