Мароз і завеі — прыкметы гэтай вясны

Не паспелі яшчэ поўнасцю расправіцца з наступствамі нядаўняга «Хавера», а надвор’е падкідвае ўсё новыя сюрпрызы, на жаль, малапрыемныя. Па прагнозах сіноптыкаў, выхадныя зноў прынясуць маразы, магчымы завеі і моцны вецер. У сувязі з неспрыяльнымі метэаралагічнымі ўмовамі павялічваецца верагоднасць узнікнення надзвычайных сітуацый, у тым ліку на транспарце і аб’ектах электразабеспячэння. Для каардынацыі дзейнасці ўсіх службаў пастаянна працуе камісія па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме. Тым не менш, без уважлівасці, узаемапавагі і дапамогі з боку насельніцтва не абысціся.
Настойліва рэкамендуецца па магчымасці абмежаваць выезд транспартных сродкаў. Вадзіцелям на дарогах неабходна быць надзвычай уважлівымі і захоўваць скорасны рэжым, не пакідаць аўтатранспарт на праезнай частцы, каб не перашкаджаць рабоце снегаўборачнай тэхнікі. Неабходны і кантроль за станам дахаў будынкаў у сувязі з павелічэннем снегавой нагрузкі. Пэўныя меры бяспекі не лішнімі будуць і для насельніцтва.
Да сваіх землякоў звяртаемся з просьбай прыняць удзел у расчыстцы двароў і прыдамавых тэрыторый ад снегу.
Для папярэджання і ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый абавязкова інфармуйце аварыйныя службы па тэлефонах: 101 (РАНС), 102 (РАУС), 103 (хуткая дапамога), 104 (аварыйная газавая служба). Таксама кругласутачна працуюць аварыйныя службы камунгаса (тэл. 2-11-77), раёна электрычных сетак (2-14-46).

Валерый РАВІНСКІ,
начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *