Рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні ў Дараўскім ВПК прымаў гасцей

14 кастрычніка рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні ў Дараўскім ВПК прымаў гасцей – выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Ляхавіччыны і іх падапечных, бацькоў, што выхоўваюць прыёмных дзяцей , педагогаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Удзельнікаў сустрэчы пазнаёмілі з планам работы цэнтра, мэтамі яго дзейнасці і задачамі. Гаварылі і пра актуальнасць існавання такога адукацыйнага падраздзялення дзеля выхавання дабрыні і суперыжывання ў хлопчыкаў і дзяўчынак, патрыятызму і любві да роднага краю.
Сімвалічна, што сустрэча ў цэнтры праходзіла ў Дзень маці, у свята Пакравоў Прасвятой Багародзіцы. Яго гісторыю, якую многія з прысутных ведалі, а для кагосьці яна стала адкрыццём, прысутным расказала настаўнік пачатковых класаў Святлана Горка. Як кажуць, закранула струны душы.
Экскурсію па Свята-Троіцкаму храму правёў іерэй Іаан Ніканчук. Гэта было незабыўна!
Святлана Бірукова, намеснік дырэктара Дараўскага ВПК, кіраўнік рэсурснага цэнтра.