Калі мама – сяржант. Ураджэнка Ляхавічаў служыць пад Астраўцом

Прадстаўніцы прыгожага полу ў арміі служаць нароўні з мужчынамі. Яны адказныя работнікі, узор вернасці і адданасці справе. І пры ўсім гэтым яны яшчэ самыя добрыя і пяшчотныя маці.

У 1146-м гвардзейскім зенітным ракетным палку, што дыслацыруецца пад Астраўцом, служыць нямала жанчын. Сярод іх і ўраджэнка Ляхавічаў гвардыі сяржант Вікторыя Казуля. Як апынулася ў Астраўцы? Сем гадоў назад пайшла замуж за курсанта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Праз нейкі час Дзмітрыю прапанавалі пасаду ў 1146-м гвардзейскім зенітным палку. Зараз Вікторыя – эканаміст па адукацыі – праходзіць службу па кантракце, абараняючы паветраную прастору нашай краіны. Мірная прафесія прыйшлася дарэчы – дапамагае дакладнасці і ўважлівасці ў выкананні зага- даў і распараджэнняў камандавання.
Акрамя таго, што Вікторыя Аляксандраўна выдатна спраўляецца са службовымі абавязкамі, яна клапатлівая мама двайнят Глеба і Ягора і паспявае быць цудоўнай жонкай. Сумесныя прагулкі для сям’і, гульні –  самы шчаслівы час. Мама з задавальненнем выпякае смакату для сваіх дамашніх – на асаблівым рахунку ў сям’і піражкі з яблыкамі і вішняй, бліны з рознымі начынкамі. Каб быць у форме, Віка наведвае басейн. Да таго, водзіць машыну, не забывае і малую радзіму – Ляхавічы, дзе жывуць бацькі. Калі выпадае магчымасць, сям’я ваенных абавязкова наведвае іх.
Усім маці краіны жадаем дабрабыту і здароўя, быць моцным тылам для сваіх родных.

Віктар Тункевіч,
намеснік начальніка  каманднага пункта
па ідэалагічнай рабоце 1146-га гвардзейскага зенітнага палка.

SONY DSC