Людзі не тавар. Гандаль людзьмі – адно з самых жорсткіх злачынстваў

Нягледзячы на намаганні міжнародных, грамадскіх, дзяржаўных арганізацый праблема гандлю людзьмі працягвае заставацца актуальнай. Гандаль людзьмі – адно з самых жорсткіх злачынстваў, накіраваных супраць чалавека.

У нашай краіне арганізацыйна-прававыя асновы супрацьдзеяння гандлю людзьмі і сістэму мер па абароне і рэабілітацыі ахвяр гандлю людзьмі вызначае Закон «Аб супрацьдзеянні гандлю людзьмі» ад 7 студзеня 2012 г. № 350. Таксама ў Беларусі ратыфікаваны Пратакол аб папярэджанні і спыненні гандлю людзьмі, асабліва жанчынамі і дзецьмі, і пакаранні за яго, які дапаўняе Канвенцыю ААН суп-раць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.
Згодна з Пратаколам, «гандаль людзьмі» азначае ажыццяўляемыя ў мэтах эксплуатацыі вярбоўку, перавозку, перадачу, укрывальніцтва або затрыманне людзей шляхам пагрозы сілай ці з яе прымяненнем або іншых формаў прымушэння, выкрадання, махлярства, падману, злоўжывання ўладай і г. д. Эксплуатацыя ўключае прымусовую працу або паслугі, рабства або падобныя звычаі, паднявольнае становішча, сэксуальную эксплуатацыю.
Гандаль людзьмі з’яўляецца злачынствам, за якое Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжана пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Ахвяры гандлю людзьмі маюць права на дапамогу, незалежна ад грамадзянства і статусу. З іх згоды прымяняюцца наступныя меры па абароне і рэабілітацыі: забеспячэнне бяспекі; сацыяльная абарона і рэабілітацыя (прадастаўленне часовых месцаў знаходжання, прававая і юрыдычная, медыцынская, псіхалагічная, сацыяльна-педагагічная і іншая дапамога, садзейнічанне ў працаўладкаванні); матэрыяльная падтрымка; прыпыненне высылкі і дэпартацыі; пры неабходнасці прадастаўляюцца паслугі перакладчыка.
Асобы (у тым ліку замежныя), якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі, за дапамогай могуць звярнуцца ў наступныя арганізацыі і дзяржаўныя органы: галоўнае ўпраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Рэспублікі Беларусь, тэл. 8(017) 218-71-70,
218-73-42, 218-74-49; у Брэсцкай воб-ласці – 8(0162) 27-56-77, 45-06-00;
тэлефон гарачай лініі па бяспечным выездзе, знаходжанні за мяжой і супрацьдзеянні гандлю людзьмі на тэрыторыі Беларусі – 8-801-201-55-55 з 8.00 да 20.00 без выхадных (званок бясплатны са стацыянарных тэлефонаў, аператараў A1, МТС); для званкоў з-за мяжы і з мабільных тэлефонаў – +375-162-21-88-88;
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, тэл. 8(017) 327-26-20; e-mail: International@redcross.by, info@redcross.by; рэгіянальныя аддзяленні – цэнтры «Рука дапамогі»: г. Брэст, 224028, вул. Арлоўскага, 28д; тэл. 8(0162) 42-86-52;
група па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ляхавіцкага РАУС, старшы оперупаўнаважаны старшы лейтэнант міліцыі Котаў Дзмітрый Аляксеевіч, тэл.: +37533-640-95-96, 2-05-89.

Дзмітрый КОТАЎ,  старшы оперупаўнаважаны
ГНіСГЛ РАУС.