Кожны трэці падлетак, які пераступіў закон, знаходзіўся «пад градусам»

Як паспець заўважыць тое няўлоўнае імгненне, калі станоўчы ва ўсіх адносінах падлетак ператвараецца ў правапарушальніка? Здавалася б, усе — бацькі, школа, грамадскія і маладзёжныя арганізацыі — зацікаўлены і шмат робяць для таго, каб дзеці выраслі адукаванымі, добрымі, законапаслухмянымі, сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны. Але, па-ранейшаму, падлеткі парушаюць закон.
На прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС знаходзяцца 32 юныя жыхары раёна, у тым ліку 3 дзяўчыны. Адносна 11 пацвердзіліся факты ўжывання імі спіртных напіткаў ці знаходжання ў грамадскіх месцах п’янымі. Па 2 падлеткі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства, наўмыснае пашкоджанне маёмасці і прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Так, непаўналетняя ляхавічанка спачатку распівала спіртное разам з дарослымі мужчынамі, а потым у аднаго з іх украла мабільны тэлефон. З пачатку года выяўлена 12 адміністрацыйных правапарушэнняў, учыненых асобамі да 18 гадоў.
Супрацоўнікамі ІСН і крымінальнага вышуку, участковымі інспектарамі, работнікамі пракуратуры сумесна з педагогамі раёна, камісіямі па справах непаўналетніх райвыканкама і пры сельвыканкамах праводзілася значная прафілактычная работа, каб не дапусціць у падлеткавым асяроддзі росту правапарушэнняў і злачынстваў. Акцыі «Сябруем з законам», «Беражы здароўе замалада», «Кніжная вандроўка», «Агні начнога горада», «Дарога да сэрца» і іншыя накіраваны менавіта на гэта. Міліцыянеры частыя госці ў навучальных установах, яны сустракаюцца са школьнікамі, педагогамі, праводзяць гутаркі і сустрэчы па пытаннях захавання законнасці і правапарадку. Ужо сёлета двойчы праходзіла спецыяльная аперацыя «Падлетак», падчас якой па месцы жыхарства правяраліся ўмовы пражывання, вучобы, адпачынку рабят, якія стаяць на ўліку ў ІСН. Аднак, нягледзячы на ўсе прымаемыя меры, у 2012 го-дзе непаўналетнімі ўчынена 10 злачынстваў.
Асабліва непакоіць тое, што кожны трэці падлетак, які пераступіў закон, знаходзіўся «пад градусам». Прычым, у асноўным спіртное ім куплялі дарослыя, якія потым і былі за гэта прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама ўзбуджаны 2 крымінальныя справы за ўцягненне непаўналетніх у злачынную дзейнасць.
Пад пільнай увагай не толькі самі непаўналетнія, але і сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (у мінулым годзе такіх у раёне была 21, у іх выхоўвалася 36 дзяцей, яшчэ 43 бацькі неналежным чынам выконвалі свае абавязкі ў адносінах да 41 непаўналетняга).
Выкананне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 — яшчэ адзін важны аспект работы. Рашэннем суда 13 дарослых пазбаўлены бацькоўскіх правоў, з іх 8 — абавязаныя асобы. Калі ў мінулым годзе 4 непаўналетнія рашэннем камісіі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і ўладкаваны ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу і сацыяльны прытулак, то сёлета з неўладкаванай сям’і, дзе маці зусім перастала клапаціцца пра сваіх дзяцей, забраны 3 непаўналетнія. У маці яшчэ ёсць шанц выправіць сітуацыю, «завязаць» з алкаголем, працаўладкавацца, навесці парадак дома і стварыць належныя ўмовы для выхавання дзяцей.
Дзмітрый ДЫДЫШКА,
старшы ўчастковы
інспектар ІСН РАУС.

Фота з сайта http://48439.rugorod.info

2 thoughts on “Кожны трэці падлетак, які пераступіў закон, знаходзіўся «пад градусам»

  • 27/03/2013 в 22:50
    Permalink

    Иногда сами родители виноваты в этом. Заняты зарабатыванием денег, собой. А когда произошло непоправимое- во всём обвиняют окружающих или школу. А корень зла- в неумении увидеть проблему и помочь своему ребёнку.

  • 28/03/2013 в 16:38
    Permalink

    Так бывает всегда. Легче обвинить кого-то.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *