А ў нас кірмаш! У Ляхавічах пройдзе кірмаш

Фота з архіва «ЛВ»

На перадрыначнай плошчы ў г. Ляхавічы 24 кастрычніка і
7 лістапада пройдуць асеннія кірмашы
па продажы сельскагас-
падарчай прадукцыі. Насельніцтву будуць рэалізоўвацца насенная і харчовая бульба, дровы, брыкет, плодаагароднінная і іншая сельскагаспадарчая прадукцыя.
Пачатак кірмашу ў 8.00. Да ўдзелу запрашаюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі.
Ляхавіцкі  райвыканкам.