Зорка для настаўніка. Ляхавічане ў спісе дыпламантаў і лаўрэатаў міжнароднага творчага конкурсу

І зноў нашы таленты ў спісе дыпламантаў і лаўрэатаў. На гэты раз ляхавічанам скарыўся міжнародны творчы конкурс «Сузор’е», прымеркаваны да Дня настаўніка.

Расказаць пра свайго педагога, яго поспехі, якасці рабяты маглі ў розных формах: напісаць эсэ, верш, нататкі або нарыс, зрабіць малюнак або фатаграфію, праспяваць, станцаваць, зрабіць мультфільм або паставіць сцэнку. Настаўнікі таксама прымалі ўдзел у конкурсе. На суд журы яны маглі прадставіць метадычныя распрацоўкі ўрокаў, заняткаў, класных гадзін, лінеек, віктарын, святочны мерапрыемстваў, звязаных з тэмай конкурсу.

У выніку нашы землякі сабралі сузор’е ўзнагарод. У намінацыі «метадычная скарбонка педагога» лаўрэатам ІІ ступені стала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ЦДАДіМ Ганна Буйко. У намінацыі «дэкаратыўна-прыкладная творчасць» лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсу сталі навучэнкі ЦДАДіМ Ангеліна Трыбух і Таццяна Трафімчук (дыпломы І ступені), Кацярына Вітко (дыплом II ступені), Паліна Анісімава (дыплом III ступені), Лізавета Гасанава (лаўрэат II ступені).

У намінацыі «вакальная творчасць» лаўрэатамі I ступені сталі навучэнкі СШ № 1 Лізавета Біліновіч і Ульяна Крук, лаўрэатам II cтупені – Паліна Шалік.

Настаўнік Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча Галіна Навумік удастоена дыплома I ступені ў намінацыі «літаратурная творчасць».

Адзначыліся на конкурсе і нашы каляджане. Таісія Шпак стала лаўрэатам II ступені ў намінацыі «літаратурная творчасць», а Людміла Бецька – лаўрэатам III ступені ў намінацыі «дэкаратыўна-прыкладная творчасць».

Ірына КУЗЬМІЧ.