Хваля другая. Прагназуемая. Санэпідэмслужба Ляхавіцкага раёна ўзмацніла кантроль за выкананнем супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў

Не паспелі мы перадыхнуць ад першай хвалі каранавіруса, скласці на потым маскі, сталі хадзіць часцей у госці, як прыйшла другая кавідная хваля. І, калі яшчэ напачатку жніўня дзённы прырост грамадзян з пацверджаным дыягназам COVID-19 у краіне абмяжоўваўся 50-70 чалавекамі, то ўжо ў сярэдзіне кастрычніка статыстыка паказвае больш за 600 пацыентаў за суткі. Напрошваецца выснова: расслабіліся, адпусцілі сітуацыю і атрымалі чарговы ўсплёск інфекцыі.

Не лішняе – вярнуцца да галоўных і практычна даказаных мер прафілактыкі каварнага каранавіруса. Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ляхавіцкага раёна Віталій Ціханаў чарговы раз іх нагадвае: масачны рэжым, дыстанцыраванне ў грамадскіх месцах, у т. л. гандлёвых кропках, аптэках, абавязковая апрацоўка рук (мыццё з мылам ці выкарыс- танне дэзынфіцыруючых сродкаў).
Калі ж хвароба напаткала вас, не займайцеся самалячэннем, пры першых прыкметах ВРВІ для ўласнага здароўя і бяспекі іншых трэба заставацца дома і выклікаць урача.
– Зараз у разгары вакцынацыя супраць грыпу. Раю абавязкова прышчапіцца. Патлумачу, чаму гэта важна асабліва цяпер. Калі чалавека атакуюць адразу   два вірусы – грып і COVID-19,
то такі «мікст» можа прывесці да трагічнага фіналу нават пры самым моцным імунітэце. Лепш не выпрабоўваць здароўе і лёс. Напрыклад, я сам абавязкова вакцыніруюся, як, дарэчы, і ўсе супрацоўнікі райЦГіЭ, – гаворыць Віталій Ціханаў.
Нягледзячы на пэўны спад захваральнасці каранавірусам, санэпідэмслужба раёна не спыняла кантроль за выкананнем супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Цяпер ён узмацніўся. У зоне асаб-лівай увагі – навучальныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання. Віталій Ціханаў падкрэслівае, што парушэнняў не так шмат, і яны хутка выпраўляюцца. Амаль на ўсіх прадпрыемствах і ў арганізацыях распрацаваны алгарытм супрацьстаяння каранавірусу. Напрыклад, вымярэнне тэмпературы ў супрацоўнікаў і наведвальнікаў, абавязковы масачны рэжым, паўсюдна расстаўлены дэзын-
фіцыруючыя сродкі, праводзяцца іншыя мерапрыемствы.
Што тычыцца школ і дзіцячых садкоў, да мінімуму скарацілі правядзенне ма-савых мерапрыемстваў з удзелам дзяцей, значная ўвага – на санітарную апрацоўку класаў, групавых пакояў, пакояў асабістай гігіены, калідораў.
Хвалюе пытанне, наколькі ўстановы аховы здароўя, у прыватнасці Ляхавіччыны, гатовы супрацьстаяць чарговай атацы COVID-19. Галоўны ўрач ЦРБ Георгій Хлябовіч адзначае:
– Прычын для хвалявання няма. Па-ранейшаму, пацыентаў з цяжкім і сярэдняцяжкім цячэннем каранавіруса адпраўляем на машыне хуткай дапамогі ў Баранавічы, дзе яны атрымліваюць неабходнае лячэнне. Астатнія пацыенты лечацца амбулаторна: як і падчас першай хвалі, да іх на дом прыязджаюць брыгады медыкаў, якія кантралююць стан здароўя, бяруць неабходныя аналізы. Што тычыцца райбальніцы, то цяжкасцей і праблем з наяўнасцю неабходных ложка-месцаў для шпіталізацыі хворых з каранавірусам, апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, кропак кіслароднай падтрымкі, лякарстваў, сродкаў індывідуальнай аховы для медперсаналу, дэзынфіцыруючых сродкаў няма. Пры неабходнасці будзем прымаць пацыентаў у інфекцыйным аддзяленні і перапрафілюем ложка-месцы ў іншых аддзяленнях. Паліклініка па-ранейшаму раздзелена на брудную і чыстую зоны. Падчас першай хвалі мы адпрацавалі не-
калькі пратаколаў лячэння, якія давалі станоўчыя вынікі. Зараз сітуацыя кантралюецца, значнага росту новых выпадкаў COVID-19 не рэгіструем.
Таксама галоўны ўрач райбальніцы нагадаў, што ўсе падраздзяленні ЦРБ працуюць у звычайным рэжыме, аказваецца кваліфікаваная меддапамога ўсімі профільнымі спецыялістамі: як стацыянарная, так і амбулаторная, у тым ліку запатрабаваная стаматалагічная і фізіятэрапеўтычная.
Медыкі сцвярджаюць, што асабліва ўважлівымі павінны быць грамадзяне, якія ўваходзяць у зону рызыкі: пажылыя, тыя, хто мае хранічныя хваробы (сардэчна-сасудзістыя, цукровы дыябет), пакутуе атлусценнем. У першую чаргу, варта знізіць да мінімуму кантакты, радзей бываць у месцах масавага скаплення людзей і, канешне, выконваць усе меры прафілактыкі.
Галіна КАНЬКО.