В аг. Жеребковичи Ляховичского района на пожаре погибли два человека

23 кастрычніка,  каля трох гадзін ночы,  у  РАНС паступіла паведамленне, што ў аг. Жарабковічы гарыць драўляны дом. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, памяшканне было ахоплена агнём. Пры тушэнні пажару супрацоўнікі РАНС знайшлі ў адным з пакояў дома двух нежывых людзей. Устаноўлена, што гэта мясцовыя жыхары 1962 і 1978 г.н. Прычына здарэння высвятляецца.

РАНС нагадвае, што курэнне ў ложку, няспраўная праводка, пакінутая без нагляду на ўключанай пліце ежа — крыніца пажару.

Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.