З узнагародай! Адзначаны ўзнагародамі жыхары Ляхавіччыны

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння – намеснік старшыні СВК «Ляхавіцкі» Аляксандр ВІТКО;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аўтамабільнага транспарту, асабісты ўклад у павышэнне якасці аўтатранспартных паслуг і ў сувязі з прафесійным святам –  Днём аўтамабіліста і дарожніка –  дыспетчар аб’яднанага аўтавакзала «АВ Баранавічы, АС Ляхавічы»  ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» Іна ПТАШУК.