На сесіі раённага Савета дэпутатаў аднагалосна зацверджаны на пасаду старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мароз

23 кастрычніка ў вялікай зале райвыканкама адбылася пазачарговая, ХХІ сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Дэпутаты аднагалосна зацвердзілі Мікалая Мароза на пасаду старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.


У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Жалнерчык.
Пасля сесіі прайшоў сход гаспадарчага актыву Ляхавіччыны. Старшыня аблвыканкама Анатолій Ліс спыніўся на найбольш праблемных момантах сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна і патлумачаў змены, што адбыліся ў яго кіраўніцтве.