Ляховичи:открепившийся шланг от трактора повредил три автомобиля

Сёння , 26 кастрычніка, у 9.50 у РАУС паступіла паведамленне пра ДТЗ на вуліцы Арлоўскага ў Ляхавічах.
Устаноўлена, што вадзіцель трактара з “бочкай”, які належыць адной з арганізацый раёна, ехаў у бок “кальца”, калі ад прычэпа (бочкі) адмацаваўся шланг. Прызямліўся ён на тры аўтамабілі, прыпаркаваныя на абочыне дарогі: “Нісан”, “Фальксваген пасат” і “БМВ X5”. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Вінаваты ў аварыі жыхар раёна 1971 г.н.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.