Беспраблемная рыбалка

Рыбалка можа быць небяспечнай, калі не выконваць меры перасцярогі. З пачатку года на вадаёмах Брэсцкай вобласці падчас рыбалкі патанулі 5 чалавек.

Прычынай няштатнай сітуацыі на вадзе могуць стаць ужыванне алкагольных напіткаў, нізкая тэмпература вады восенню ці вясной, няўменне плаваць, моцны вецер і хвалі, цёмны час сутак.
Рыбаку, які вудзіць з берага або лодкі, з мэтай бяспекі неабходна апрануць выратавальную камізэльку. У лодку заходзіць асцярожна, ступаць па сярэдзіне насцілу, раўнамерна садзіцца на ​​буйкі (лаўкі). Без асаблівай неабходнасці не варта стаяць у лодцы, нават пры лоўлі рыбы. Нельга садзіцца на борт плавальнага сродку, разгойдваць яго, перасаджвацца з месца на месца.
Любы вадаём, нават даўно знаёмы, з’яўляецца месцам пэўнай рызыкі, таму патрабу-ецца пастаянная ўвага і бездакорнае выкананне мер бяспекі. Рыбаловаў часта прыцягваюць участкі вадаёмаў са стромкімі берагамі, бо там можна вылавіць вялікую рыбіну. Але круты і падмыты бераг можа раптам абваліцца і прывесці да няшчаснага выпадку.
Асаблівую асцярожнасць трэба захоўваць пры лоўлі рыбы з надзіманай лодкі: парэз аб востры край падводнага карча можа прывесці да бяды.

Віктар ПРЫХАЧ,
старшыня раённага  савета Асвода.