Калі мітынг незаконны. На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна з верасня 2020 года за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў былі затрыманы 19 грамадзян

Нягледзячы на пастаянныя папярэджванні, некаторыя грамадзяне па-ранейшаму ўдзельнічаюць у несанкцыянаваных мерапрыемствах. На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна з верасня 2020 года за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў былі затрыманы 19 грамадзян.
Законам «Аб масавых мерапрыемствах  у Рэспубліцы Беларусь» дакладна вызначаны парадак правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікетаў. Невыкананне ўстаноўленых патрабаванняў можа пацягнуць адміністрацыйную і нават крымінальную адказнасць.
Так, за парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, публічныя заклікі да арганізацыі і правядзення такіх акцый з парушэннем устаноўленага парадку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 50 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацый-ных правапарушэннях). Больш строгае пакаранне –
крымінальная адказнасць (артыкул 293 Крымінальнага кодэкса) – чакае за арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над іншым чалавекам, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады: арышт на тэрмін да шасці месяцаў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 15 гадоў.
Удзельнікі так званай «мірнай акцыі» не падпарадкаваліся законным патрабаванням службовых асоб пры выкананні імі службовых паўнамоцтваў, напрыклад, не выканалі патрабаванне разысціся – адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае артыкулам 23.4 КоАП, за што можна атрымаць штраф у памеры ад 2 да 15 БВ ці адміністрацыйны арышт.
Давядзецца панесці адказнасць – штраф у памеры ад 20 да 50 БВ (артыкул 23.5 КоАП) – за знявагу службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў.
За наўмысныя дзеянні, што парушаюць грамадскі парадак, работу арганізацый ці спакой грамадзян, і якія з’яўляюцца яўнай непавагай да грамадства, прадугледжаны адміністрацыйная адказнасць і штраф у памеры ад 2 да 30 БВ ці адміністрацыйны арышт (артыкул 17.1 КоАП).
Паважаныя жыхары Ляхавіччыны! Нагадаю: арганізацыя і ўдзел у масавых мерапрыемствах без атрымання дазволу на іх правядзенне – незаконныя! Міліцыя заклікае ўсіх праявіць узаемапавагу і разважлівасць.

Мікалай СМАРШЧОК,
намеснік начальніка РАУС.