7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дарагія землякі! Прыміце віншаванні з надыходзячым святам

Дарагія землякі! Прыміце віншаванні з надыходзячым святам –
Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Падзеі кастрычніка 1917 года мелі лёсавызначальнае значэнне для станаўлення дзяржаўнасці. Беларускі народ атрымаў не толькі права на самавызначэнне, але збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру, ствараў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял краіны. Ідэі справядлівасці, сацыяльнай роўнасці, міру і дружбы паміж народамі сталі асновай унутранай і знешняй палітыкі незалежнай Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
Выказваем упэўненасць, што сваімі розумам, талентам і працавітасцю мы захаваем і прымножым дабрабыт роднага краю.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і дабрабыту.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ  КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ  ДЭПУТАТАЎ.