Сделано в Ляховичах, куплено в Москве

На экспарт у Расію адпраўляюць сваю прадукцыю некаторыя прадпрыемствы Ляхавіччыны. Але ў душы заўсёды хочацца зрабіць папраўку: сваім братам-расіянам, бо спрадвеку мы звязаны непарыўнымі вузамі, маем адны карані.
Між іншым, на мове эканамічных стасункаў паміж Беларуссю і Расіяй сёння гучыць гэта іменна так: экспартна-імпартныя адносіны. Асноўныя прадпрыемствы нашага раёна, якія ўдзельнічаюць у іх, — ЗТАА «БелДан», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», ТАА «Трансэлектракамплект». Даспадобы прыйшлася расіянам і бульба, вырашчаная на палях нашага раёна.
Прадукцыя з маркай ”зроблена ў Ляхавічах” вядома і запатрабавана ў Маскве і Маскоўскай, Чалябінскай абласцях, Краснадарскім краі, Удмурцкай рэспубліцы — усяго ў 28 рэгіёнах Расіі. Калі перайсці на мову лічбаў, то летась Ляхавіцкі раён экспартаваў на рынкі братняй краіны прадукцыі на 16,4 мільёна долараў ЗША або 61 працэнт ад усяго гадавога экспарту раёна.
Расіяне таксама пастаўляюць у Ляхавічы сваю прадукцыю. Летась раён імпартаваў зерне, якое пайшло для прыгатавання камбікармоў для «БелДана», метал, неабходны для работы завода «Металапластмас».
У цэлым, калі гаварыць пра экспартна-імпартныя стасункі, у нашага раёна яны самыя трывалыя іменна з Расіяй.
Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *