З узнагародай! Граматамі і Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны

Шэраг работнікаў Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў узнагароджаны за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў:
Граматай раённага выканаўчага камітэта – настаўнік па класе фартэпіяна  Ірына ТУЛЕЙКА;
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта – настаўнік
па класе домры  Алена ТУМАШ;
Падзячнымі пісьмамі раённага Савета дэпутатаў – настаўнік па класе акардэона Аляксей БЕРАЗОЎСКІ, настаўнік па класе баяна Якаў МУРЗІЧ.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта за значны ўклад у забеспячэнне бяспекі дарожнага руху на аўтамабільных дарогах Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка адзначаны трактарыст участка ЛДД-243 філіяла ДЭУ № 24 РУП «Брэстаўтадар» Аляксандр Станіславовіч.