Чырвоная субота лістапада. Мінулы сёмы дзень лістапада стаў ужо 103-м у сваім шэрагу

Спрэчкі наконт ацэнкі тых падзей не толькі не спыняюцца, а, месцамі, і абвастраюцца. Гучаць полюсныя меркаванні, ацэнкі могуць адрознівацца кардынальна, аднак сыходзяцца на адным: падзеі таго дня змянілі, калі не сказаць перанакіравалі, гісторыю. Не толькі асобнай краіны і далёка не аднаго пакалення людзей.
У рамках святочных урачыстасцяў напярэдадні 7 лістапада «група таварышаў» з ліку кіраўніцтва і членаў Ляхавіцкага рай-кама КПБ усклала вянок да помніка Уладзіміру Леніну ў аграгарадку Падлессе.
– Гэта нязменная і вельмі дарагая для нас традыцыя. Ёй столькі ж, колькі і самому помніку – не адно дзесяцігоддзе. Больш за век мінула з моманту тых вызначальных падзей, а многія з ідэй кастрычніка, яго заваяванні з’яўляюцца актуальнымі і зараз, працягваюць жыць у сэрцах многіх людзей, – адзначыў падчас цырымоніі сакратар райкама КПБ Андрэй Куркач.

Іван КАВАЛЕНКА.