Замест магазіна – аўталаўка

У рэдакцыю “ЛВ” патэлефанавала жыхарка Баранавічаў Святлана Лойка, якую хвалявала пытанне аднаўлення работы магазіна ў вёсцы Перахрэсце, дзе жыве яе маці. Па словах жанчыны, гэта праблема існуе на працягу года, з ёю вяскоўцы неаднойчы звярталіся ў Ляхавіцкае райпо, дзе ім абяцалі, што ў бліжэйшы час знойдуць спецыяліста на вакантную пасаду прадаўца, і магазін адновіць работу. Аднак, абяцанні так і засталіся абяцаннямі.
Рэдакцыя звярнулася за каментарыямі ў райпо. Старшыня праўлення Васілій Некрашэвіч паведаміў: “З мэтай аднаўлення работы магазіна ў вёсцы Перахрэсце неаднойчы давалася аб’ява ў раённай газеце аб вакансіі прадаўца ў гандлёвую кропку, аднак водгукаў на яе не паступіла. У сувязі з адсутнасцю кадраў прадаўцоў для работы ў сельскай мясцовасці адпраўлены запыты ў навучальныя ўстановы аб размеркаванні ў райпо маладых спецыялістаў-прадаўцоў”.
Васілій Некрашэвіч адзначыў, што для забеспячэння жыхароў вёскі неабходнымі прадуктамі арганізавана работа аўталаўкі. Два магазіны на колах (райпо і кааптранса) чатыры разы на тыдзень прыязджаюць у Перахрэсце. Яны прапануюць вяскоўцам тавары першай неабходнасці, прымаюцца таксама папярэднія заяўкі на тавары гаспадарчай групы. Прэтэнзій на работу аўтамагазінаў не паступала. І далей: ”Лічым, што сёння адкрываць магазін у Перахрэсці немэтазгодна. У вёсцы жыве 68 чалавек, у асноўным пенсіянеры. Аўтамагазін робіць прыпынак для гандлю ў трох вызначаных месцах, што зручна для людзей шаноўнага ўзросту. Па пытаннях адкрыцця магазіна зваротаў ад вяскоўцаў не паступала”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *