Навучэнцы Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа разам з выкладчыкамі — частыя госці ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

ЛДАК у гасцях у ЦКРНіР.

Каляджане і выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі — даўно добрыя сябры. Навучэнцы Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа разам з выкладчыкамі — частыя госці ў цэнтры і прыходзяць сюды не з пустымі рукамі. А яшчэ з задавальненнем арганізоўваюць для малодшых сяброў гульні, выступаюць перад імі з канцэртнымі праграмамі.
Традыцыя не парушаецца ні пры якім надвор’і. Нядаўна адбылася чарговая сустрэча. На гэты раз у цэнтр завіталі выкладчыкі. Трэба было бачыць, з якім інтарэсам рабяты паказвалі гасцям свае творчыя работы. Увогуле, такія стасункі заўсёды прыносяць толькі станоўчыя эмоцыі, і на душы становіцца цяплей ад адчування таго, што ў шчаслівай дзіцячай усмешцы ёсць і часцінка твайго цяпла.
У бліжэйшы час ЦКРНіР наведаюць рабяты з валанцёрскага атрада каледжа, будзе праведзена сумесная акцыя «Не побач, а разам!». Яе мэта падтрымаць выхаванцаў цэнтра, умацаваць іх веру ў свае сілы і адначасова паказаць імкненне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі жыць паўнацэнна, радавацца кожнаму імгненню і дарыць радасць іншым.
Таццяна ТРАЦЦЯК,
педагог-псіхолаг ЛДАКа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *