На мінулым тыдні егер Куршынавіцкага лясніцтва Ігар Грамак разам з 3 паляўнічымі падстрэлілі ваўка

У адрозненне ад іншых дзікіх жывёл, паляванне на ваўка вядзецца круглы год. Суседства з гэтым буйным драпежнікам небяспечна. Колькасць шэрых драпежнікаў на тэрыторыі лесапаляўнічай гаспадаркі лясгаса параўнальна невялікая. У асноўным, ваўкі прыходзяць з іншай тэрыторыі падчас з’яўлення маладняку капытных жывёл. Па словах намесніка дырэктара лясгаса Наталлі Адаменка, напрыканцы лютага работнікі егерскай службы заўважылі на тэрыторыі Куршынавіцкай паляўнічай дачы пару ваўкоў. Гэта хітрыя звяры, заўсёды пільныя і асцярожныя. Таму паляваць на іх вельмі цяжка, неабходна валодаць прафесійнымі навыкамі, добра ведаць тэрыторыю лясных угоддзяў, умець «чытаць» сляды. Доўгі час за драпежнікамі вялося назіранне. А на мінулым тыдні егер Куршынавіцкага лясніцтва Ігар Грамак разам з 3 паляўнічымі падстрэлілі звера.
— Паляванне на ваўка — занятак небяспечны і адначасова захапляльны. У нас атрымалася без флажкоў, з за- сады абясшкодзіць драпежніка, — адзначыў егер.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

One thought on “На мінулым тыдні егер Куршынавіцкага лясніцтва Ігар Грамак разам з 3 паляўнічымі падстрэлілі ваўка

  • 04/04/2013 в 01:13
    Permalink

    Молодец,егерь. Неизвестно, сколько проблем могло возникнуть из-за серого.А так почёт и уважение за профессионализм.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *