Лепшыя. Ляхавіцкі райвыканкам вызначыў пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2020 годзе

СЯРОД СЕЛЬГАСАРГАНІЗАЦЫЙ, якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту валавога збору зерня (без уліку кукурузы на зерне) да сярэдняга ўзроўню трох гадоў, што папярэднічаюць справаздачнаму, з улікам вытворчасці зерня на бала-гектар пасяўной плошчы:
першае месца – ААТ «Жарабковічы»;
другое месца – ЗТАА «БелДан».

СЯРОД ЭКІПАЖАЎ збожжаўборачных камбайнаў:
першае месца – Сяргей Масцілоўскі (ААТ «Жарабковічы»);
другое месца – Сяргей Турко, Яўгеній Тарабаш
(ААТ «Жарабковічы»); трэцяе месца – Віктар Клемяня (ААТ «Жарабковічы»).

СЯРОД МАЛАДЗЁЖНЫХ ЭКІПАЖАЎ:
першае месца – Раман Бародзіч (ЗТАА «БелДан»).

СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:
першае месца – Аляксандр Бублеўскі (ЗАТ «Белпрампрыбор»);
другое месца – Аляксандр Маляр (ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс»);
трэцяе месца – Міхаіл Праневіч (ААТ «Жарабковічы»).

СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:
першае месца – Арцём Чаркас (ААТ «Жарабковічы»);
другое месца – Павел Кендыш (СВК «Ляхавіцкі»);
трэцяе месца – Аляксей Васілеўскі (ААТ «Шлях новы»).

СЯРОД ЗВЁНАЎ (БРЫГАД) АПЕРАТАРАЎ ЗЕРНЕСУШЫЛЬНЫХ КОМПЛЕКСАЎ:
першае месца – Вадзім Кудзін, Мікалай Каваленка (ААТ «Жарабковічы»);
другое месца – Аляксандр Лойка, Валерый Таранда, Вячаслаў Мазюк (ААТ «Жарабковічы»);
трэцяе месца – Віктар Лойка, Аляксандр Пілецкі (ААТ «Жарабковічы»).

СЯРОД ГАЛОЎНЫХ АГРАНОМАЎ,  якія забяспечылі на 1 верасня 2020 г. атрыманне найбольшага выхаду зерня на бала-гектар ворыўных земляў:   Аляксандр Шымкевіч (СВК «Ляхавіцкі»).

Райвыканкам таксама вызначыў пераможцаў раённых
спаборніцтваў за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у аграпрамысловым комплексе раёна:

СЯРОД камбайнераў кормаўборачных камбайнаў:
першае месца – Уладзімір Сакалоўскі (ААТ «Жарабковічы»);
другое месца – Аляксей Зянько (ААТ «Жарабковічы»);
трэцяе месца – Вадзім Якубовіч (ААТ «Шлях новы»).

СЯРОД вадзіцеляў: першае месца – Арцём Чаркас (ААТ «Жарабковічы»),  Аляксандр Мікуліч (ААТ «Жарабковічы»);
другое месца – Сяргей Грачыха (ААТ «Жарабковічы»),
Віктар Шчука (ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс»);
трэцяе месца – Уладзімір Пабягайла (ААТ «Шлях новы»),
Аляксандр Маляр (ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс»),
Мікалай Камінскі (ААТ «Шлях новы»).

СЯРОД СЕЛЬГАСАРГАНІЗАЦЫЙ,
якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі на ўборцы алейнага насення рапсу:
першае месца – ЗАТ «Белпрампрыбор»;
другое месца – СВК «Ляхавіцкі».

СЯРОД камбайнераў  ільноўборачных камбайнаў:
першае месца – Уладзімір Маслоўскі (ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»);
другое месца – Аляксандр Цэменя (ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»).

СЯРОД механізатараў,  занятых на прасаванні льну:
першае месца – Уладзімір Маслоўскі (ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»);
другое месца – Аляксей Станіславовіч (Ляхавіцкая міжраённая льнонасенстанцыя).