В Куршинавичах Ляховичского района горел жилой дом

16 лістапада ў 4.15 на лінію «101» РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома ў вёсцы Куршынавічы. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння,
з дома  ішоў  дым. Агнём пашкоджаны жалезабетонныя перакрыцці і сцены ў памяшканні кацельні, закураны сцены, столь і маёмасць у кухні. Прычына пажару высвятляецца.
Па стане на 16 лістапада на тэрыторыі раёна адбыліся 34 пажары, у агні загінула 8 чалавек.
Выкананне правілаў пажарнай бяспекі дапаможа пазбегнуць многіх непрыемных і нават трагічных сітуацый. Нельга карыстацца самаробнымі альбо няспраўнымі электрапрыборамі. Уключэнне ў разетку вялікай колькасці прыбораў можа прывесці да перагрузкі сеткі і пажару. •Небяспечна ўключаць чайнік, фен, прас з пашкоджаннымі токаправоднымі кабелямі, правадамі, няспраўныя разеткі.
Не любіць эксперыменты і печка. Не трэба сушыць каля яе дровы, для лепшага гарэння сілкаваць агонь бензінам. Не варта забываць пра наяўнасць перадтопкавага ліста і пра тое, што печку нельга перапальваць.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.