На адным шляху. На аўтадарозе Ляхавічы-Баранавічы не размінуліся дзве машыны

У нядзелю вечарам на 12-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы-Ляхавічы (у раёнеДарава-Чыж) не раз’ехаліся два аўтамабілі. Вадзіцель “Сітраена” пасля завяршэння манеўра абгону “Фальксвагена”, які ехаў у спадарожным напрамку, няправільна выбраў бакавы інтэрвал руху  і сутыкнуўся з транспартным сродкам. За рулём“Сітраена” знаходзіўся жыхар Клецкага раёна 1975 г.н. Пацярпелы – ганцаўчанін 1995 г.н.

Абодва вадзіцелі цвярозыя. У аварыі ніхто не пацярпеў, машыны атрымалі нязначныя механічныя пашкоджанні.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.