Раманава роля. Навучэнцы ЛАКа адзначаны Падзякай Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонда міру

Навучэнцы ЛАКа Раман Карпач і Раман Рамейка
адзначаны Падзякай Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонда міру. Днямі ім уручылі ўзнагароды і падарункі.

Добра вучацца і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю – такую характарыстыку даюць юнакам у агракаледжы. Яны з тых, хто не адмаўляе ў падтрымцы тым, хто мае патрэбу, і стараюцца ўсяляк дапамагчы. Старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонда міру Ларыса Юшкевіч адзначае, што юнакі лёгкія на пад’ём. Актыўнічаюць не толькі ў грамадскім жыцці навучальнай установы, але і гарадскіх мерапрыемствах. Ініцыятыва і зацікаўленасць ва ўсіх справах: ад добраўпарадкавання тэрыторыі агракаледжа падчас другаснай занятасці да ўдзелу ў раённым велапрабегу да Дня горада, прычым на ўласным транспарце. Самі не мясцовыя, але і веласіпеды змаглі знайсці, і з дыстанцыі не сышлі.
Раман Карпач вучыцца на чацвёртым курсе аддзялення плодаагародніцтва, Раман Рамейка – трэццякурснік і будучы аграном. Такія энергічныя і нераўнадушныя кадры сельскай гаспадарцы патрэбны!

Наталля ПЕРАПЕЧКА.