Ля руля каледжа – выкладчыкі-«дублёры».У Ляхавіцкім аграрным каледжы прайшоў дзень самакіравання

У Міжнародны дзень студэнта – 17 лістапада – навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа прымералі на сябе ролі адміністрацыі, выкладчыкаў і персаналу сваёй навучальнай установы.

Дзень самакіравання праходзіць у каледжы не ўпершыню. Падрыхтоўка да яго вядзецца загадзя. І пачынаецца яна звычайна з вызначэння кандыдатуры на пасаду дырэктара. Самыя амбіцыйныя рабяты, якія маюць актыўную жыццёвую пазіцыю, імкнуцца даказаць сваім аднагодкам і педагогам, што менавіта яны дастойныя прэтэндэнты на гэтую пасаду. Сёлета на ролю дырэктара быў выбраны Сяргей Улас. Хлопец вучыцца на трэцім курсе ветэрынарнага аддзялення, актыўна ўдзельнічае ў жыцці каледжа, валанцёр і сакратар тутэйшай пярвічкі БРСМ.

– З задавальненнем пагадзіўся ўзначаліць каледж на адзін дзень. Думак пра тое, што не спраўлюся, няма: адчуваецца падтрымка і кіраўніцтва каледжа, і выкладчыкаў. Гэта цікавы вопыт, спадзяюся, дзень самакіраван-ня ва ўсіх пакіне самыя яркія ўражанні, – гаворыць Сяргей Улас.

Нягледзячы на тое, што пасады рабяты атрымліваюць «панарошку», да сваіх абавяз-каў яны падыходзяць адказна. Бо навучальны працэс не прыпыняецца, праца вядзецца ў звычайным рэжыме. Адзінае змяненне – забаўляльная праграма ў перапынках паміж заняткамі.

У 8.15 раніцы ў наваспечанага кіраўніцтва праходзіць планёр-ка: часовы дырэктар разам са сваімі намеснікамі і загадчыкамі аддзяленняў абмяркоўвае планы на дзень, ставяцца задачы, якія трэба выканаць.

Далей – урачыстая лінейка для навучэнцаў, дзе ім прадста-вілі новае кіраўніцтва і пазнаёмілі з праграмай дня. А яна абяцала быць насычанай. Для навучэн-цаў арганізавалі бяспройгрыш-ную латарэю, акцыі «Сэлфі з настаўнікам», «Усмешка ад старшакурсніка першакурсніку», «Праспяваем караоке разам».

Не забыліся ў гэты дзень і пра выкладчыкаў. Для іх у актавай зале падрыхтавалі імправізаваны кінатэатр: яны маглі паглядзець цікавыя фільмы за кубачкам чаю ці кавы.

Што да навучальнага працэсу, то рабяты з павагай ставіліся да сваіх выкладчыкаў-аднагодкаў. У гэтым асабіста пераканаліся карэспандэнт «ЛВ» і часовы дырэктар каледжа Сяргей Улас. Разам прайшліся па кабінетах: усюды пануюць цішыня і парадак, навучэнцы нешта старанна канспектуюць, слухаюць тэмы, абмяркоўваюць пытанні. Выкладчыкі ў кінатэатры таксама сустракаюць нас з добразычлівай усмешкай: ім усё падабаецца, а Сяргею Уласу яны жадаюць паспяховага дня.

– Дзень самакіравання – выдатная магчымасць пабыць у ролі выкладчыка. Для сябе разумееш, якая гэта складаная праца, многае трэба трымаць пад кантролем, старанна рыхтавацца, каб заняткі праходзілі цікава. Бо наш каледж – гэта адладжаны механізм, у якім нязначных дэталяў няма, важная праца кожнага, – гаворыць навучэнка трэцяга курса Алена Сцяблова, якая ў гэты дзень выконвала абавязкі намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Завяршаецца дзень самакіравання традыцыйным падвядзеннем вынікаў. Рабяты і настаўнікі абменьваюцца ўражаннямі і дзякуюць адзін аднаму за нешта новае і цікавае, што атрымалася даведацца.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота аўтара.