Дыскусія – шлях да згоды. МАРШРУТАМІ ІНФАРМАЦЫЙНА-ПРАПАГАНДЫСЦКАЙ ГРУПЫ

«Грамадскі дыялог: асноўныя накірункі развіцця Беларусі» – агульная тэма, якая абмяркоўвалася на сустрэчах інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з працоўнымі калектывамі.

ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Мароза сустрэлася з працаўнікамі КСУП «Ліпнянка». Вяскоўцаў, як і ўсіх неабыякавых грама- дзян, хвалюе сітуацыя, што склалася сёння, і заўтрашні дзень краіны. Таму яны з цікавасцю слухалі пра ініцыятывы, прапановы, якія тычацца змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, пераўтварэнні ў дзяржаўным кіраванні, перспектывы развіцця эканомікі і вытворчасці, у тым ліку
сельскай гаспадаркі, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, сацыяльнай сферы, рэалізацыю маладзёжнай палітыкі, рэфармаванне адукацыйнай сістэмы, пашырэнне даступнасці медыцынскай дапамогі, павышэнне ролі мясцовага кіравання і самакіравання. Менавіта гэтыя пытанні ўздымаюць неабыякавыя беларусы – прадстаўнікі розных сацыяльных груп, узростаў, прафесій, нацыянальнасцей, палітычных поглядаў на дыялогавых пляцоўках па ўсёй краіне. Праз дыскусійныя пляцоўкі і электронныя рэсурсы, створаныя на сайтах дзяржорганаў і рэдакцый газет, паступіла больш за 300 прапаноў па ўдасканаленні Асноўнага Закона краіны.
Жыхары Ляхавіччыны, а таксама Ганцавіцкага, Івацэвіцкага і Баранавіцкага раёнаў мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне падчас дыскусійных сустрэч, што праводзіліся ў фармаце круглых сталоў на розных пляцоўках у Баранавічах. Плюралізм пазіцый і меркаванняў дазволіў сабраць аргументаваную базу для прыняцця аб’ектыўных рашэнняў па абмяркоўваемых пытаннях.
Мікалай Мароз спыніўся на палітычнай сітуацыі, якая склалася ў нашай краіне ў апошнія некалькі месяцаў. Ён падкрэсліў, што любыя  пытанні павінны вырашацца ні ў якім разе не на вуліцах, незаконных мітынгах і акцыях, а цывілізаваным шляхам – за сталом перамоў, слушных прапаноў і мер-каванняў. Менавіта такі фармат зносін дазваляе весці канструктыўны дыялог, уздымаць сапраўды актуальныя пытанні і фарміраваць стратэгічныя прыярытэты ўстойлівага развіцця як асобных рэгіёнаў, так і ўсёй краіны на доўгатэрміновую перспектыву. А дыялогавыя пляцоўкі –
непасрэдны шлях да нацыянальнай згоды.
Старшыня райвыканкама адзначыў важнасць эканамічных складнікаў у сённяшніх рэаліях. Канешне ж, не абышлі ўвагай і сітуацыю ў КСУП «Ліпнянка»: цяперашні стан спраў, прычыны пралікаў, недапрацовак і перспектывы далейшага развіцця сельгас-прадпрыемства.
Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу прысутных на неабходнасці адказна выконваць свае абавязкі, толькі тады перспектыва будзе аптымістычнай. Ён падкрэсліў, што літаральна ад кожнага, яго самааддачы, прафесіяналізму залежыць агульны поспех усёй гаспадаркі. А калі прыйдуць належныя вынікі, то, адпаведна, палепшыцца дабрабыт і саміх работнікаў. Каб усяго гэтага дасягнуць, трэба добрасумленна і шчыра працаваць.

Ніна ПРЫХАЧ, начальнік аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.