Паліўны запас. Жыхар Ляхавіцкага раёна перавозіў больш за 100 літраў паліва
У нядзелю ў 11.45 на 437-м кіламетры аўтадарогі Р-43 Крычаў – Слуцк – Івацэвічы(каля Ганчароў) супрацоўнікі АДАІ з дапамогай праблісковых маячкоў спынілі аўтамабіль “Рэно-логан”, які прыцягнуў увагу міліцыянераў. За рулём знаходзіўся жыхар раёна 1964 г .н. Падчас агляду багажніка ўстаноўлена, што вадзіцель перавозіць 100 літраў дызпаліва і 70 літраў бензіна АІ-92. Дзеянні мужчыны падпадаюць пад частку 3 артыкула 12.30 КаАП (перавозка па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь больш за 100 літраў нафтавага воднага паліва), па якой прадугледжаны штраф да 100 БВ. У адносінах жыхара раёна складзены адміністрацыйны пратакол. Паліва канфіскавана, і яго “лёс” будзе вырашаць суд.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.