Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 20 лістапада 2020 г. № 1161 «Аб абмежавальных мерапрыемствах»

На падставе абзаца трэцяга часткі пятай артыкула 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 г. № 340-З «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва», пункта 7 Інструкцыі аб парадку правядзення абмежавальных мерапрыемстваў, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2012 г. № 108, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Увесці на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна наступныя абмежавальныя мерапрыемствы:
    абмежаваць час работы аб’ектаў грамадскага харчавання, аб’ектаў, у якіх аказваюцца паслугі па арганізацыі адпачынку і забаў, і ігральных устаноў да 23.00;
    выключыць правядзенне:
    у гандлёвых цэнтрах, магазінах, аб’ектах грамадскага харчавання групавых прэзентацый, дэгустацый, рэкламных акцый і іншых мерапрыемстваў;
    у закрытых памяшканнях выстаў, прэзентацый, кірмашоў.
  2. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік».
  3. Гэтае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня М. М. Мароз.
Кіраўнік справамі У. У. Стыкуць.