Зімовы цюнінг. З 25 лістапада па 4 снежня праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Зімовы цюнінг для машын – правільны пратэктар шын»

Складаныя ўмовы надвор’я нярэдка з’яўляюцца прычынай ДТЗ. У сезон дажджоў і снегу ад вадзіцеляў і пешаходаў патрабуюцца павышаная ўвага да ўласнай бяспекі і бездакорнае выкананне правілаў дарожнага руху.

Скорасць руху неабходна выбіраць з улікам стану праезнай часткі і даўжыні тармазнога шляху. Не адкладвайце на заўтра замену колаў на зімовыя. У адпаведнасці з правіламі дарожнага руху, з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія машыны з вагой звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Выкарыстанне рызіны не па сезоне вядзе да папярэджання ці штрафу ў памеры базавай велічыні –  27 рублёў.
Астаткавая вышыня малюнка пратэктара павінна складаць не менш за 4 міліметры. Калі менш, транспартнаму сродку забараняецца прымаць  удзел у дарожным руху. У адваротным парадку – папярэ-джанне ці штраф да адной БВ.
Зімовыя пакрышкі зроблены са спецыяльнага матэрыялу, які захоўвае эластычнасць у мароз і забяспечвае лепшае счапленне з дарогай. Як паказваюць тэсты, у зімовай рызіны счапленне з заснежанай і ледзяной дарогай на 50-60 працэнтаў вышэй, чым ва ўсесезоннай. Летняя рызіна пры мінусавой тэмпературы становіцца жорсткай, што адлюстроўваецца на тармазным шляху і паводзінах транспартнага сродку.
З 25 лістапада па 4 снежня праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Зімовы цюнінг для машын – правільны пратэктар шын», накіраваная на папярэджанне ДТЗ у зімовых умовах. Супрацоўнікі АДАІ правераць, як вадзіцелі падрыхтавалі сваё аўто да халоднага сезона. Прафілактычныя гутаркі пройдуць і ў працоўных калектывах. Важна не толькі пераабуць машыну, але і падрыхтаваць яе да мінусавой тэмпературы. Неабходна праверыць агульны стан сістэмы ацяплення салона, пераканацца ў спраўнасці знешніх асвятляльных прыбораў і адрэгуляваць іх. У дождж, снег ці туман без яркіх фар дарожны рух асабліва небяспечны. Заправіць трэба і незамярзаючую шкло-ачышчальную вадкасць, праверыць акумулятар да надыходу моцных маразоў.
Для пешаходаў у час, калі цёмна з раніцы, і рана наступае вечар, важна абазначыць сябе на дарозе святлоадбівальным элементам. Паклапаціцеся пра сваю бяспеку!
27 лістапада, дарэчы, у краіне чарговы раз пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,  старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.