Да майскіх святаў населеныя пункты Ляхавіччыны набудуць святочны і добраўпарадкаваны выгляд

Штогод у красавіку ў Беларусі праходзіць месячнік добраўпарадкавання. Добрая традыцыя, закладзеная нашымі папярэднікамі і падтрыманая шматлікімі пакаленнямі беларусаў. Навядзенне чысціні і прыгажосці пасля сыходу снегу на прыдамавых і вытворчых тэрыторыях, на вуліцах і ў парках, у гарадах і вёсках у красавіцкія дні становіцца справай агульнанароднай, а не толькі заняткам для спецыялізаваных службаў.
Рашэнне аб правядзенні месячніка па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку з 1 па 30 красавіка прынята і Ляхавіцкім райвыканкамам. Рабочую групу па яго падрыхтоўцы і правядзенні ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Богнат. Плануецца, што да майскіх святаў населеныя пункты Ляхавіччыны набудуць святочны і добраўпарадкаваны выгляд. І ў гэтым дапамогуць працоўныя калектывы прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, гараджане і вяскоўцы. Талакою справы ладзяцца!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *