Ляхавічы: на пасяджэнні раённага савета па дэмаграфічнай бяспецы абмяркоўвалі, як прадухіліць магчымыя няшчасныя выпадкі і надзвычайныя здарэнні

Напрыканцы 2012 года на пасяджэнні раённага савета па дэмаграфічнай бяспецы было прынята рашэнне за будучы год прааналізаваць дэмаграфічную сітуацыю ў кожнай адміністрацыйнай адзінцы раёна. На чарговым пасяджэнні, што днямі абылося пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Святланы Юрлевіч, справаздачу трымалі старшыні Конькаўскага, Начаўскага, Ганчароўскага сельвыканкамаў Раман Бубен, Вячаслаў Новік, Сяргей Вараб’ёў.
Як кардынальна змяніць сітуацыю, пры якой нараджальнасць даўно не паспявае за паказальнікам страт насельніцтва? Што можна зрабіць, каб прадухіліць магчымыя няшчасныя выпадкі і надзвычайныя здарэнні, у тым ліку з людзьмі працаздольнага ўзросту і асабліва — з дзецьмі і падлеткамі. Менавіта пра гэта ішла размова на савеце. У выніку выпрацаваны шэраг канкрэтных прапаноў, рэалізацыя якіх у пэўнай ступені дапаможа зрабіць крок уверх па дэмаграфічнай лесвіцы ў асобна ўзятых рэгіёнах. Сярод іх, напрыклад, вычарпальныя меры па абмежаванні доступу ў збудаванні, што пустуюць і не выкарыстоўваюцца, прафілактычныя рэйды супрацоўнікаў ДАІ па канкрэтных населеных пунктах. Акрамя таго, напрыклад, аддзелу адукацыі даручана да пачатку новага навучальнага года абгарадзіць тэрыторыю Конькаўскага ВПК «Дзіцячы сад-сярэдняя школа», Ганчароўскаму сельвыканкаму сумесна з Ляхавіцкай ЦРБ — ініцыяваць вырашэнне пытання аб вырабе праектна-каштарыснай дакументацыі на правядзенне капрамонту будынка ўрачэбнай амбулаторыі, Начаўскаму сельвыканкаму сумесна з РЭС прапрацаваць магчымасць устаноўкі вулічнага асвятлення пешаходнага пераходу ў аграгарадку Русінавічы каля аўтобуснага прыпынку і г.д. Старшыням сельвыканкамаў сумесна з АДАІ і Асводам рэкамендавана ў маі-чэрвені правесці ў вёсках сходы, на якіх яшчэ раз нагадаць людзям элементарныя правілы бяспечных паводзін у быце, на дарозе, ля вады.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота  Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *