В Ляховичском районе фотоловушка зафиксировала нарушителя

Лясгас пільна абараняе лясы ад тых, хто замахваецца на іх чысціню. Каб выявіць парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства, актыўна размяшчаюцца фотапасткі.
Адна з такіх камер спрацавала на тэрыторыі Ляхавіцкага лясніцтва: у апошні дзень восені каля двух гадзін дня мясцовы жыхар выкінуў смецце ў лесе. А празорлівае “вока” гэта зафіксавала. Парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт. 15.30 (забруджванне лесу адходамі або сцёкавымі водамі альбо іншым спосабам).
Аддзел аховы і абароны леса Ляхавіцкага лясгаса.