Что произошло 1 декабря на дороге в Ляховичском районе?

Першы дзень зімы на Ляхавіччыне выдаўся аварыйным. Першае ДТЗ зафіксавана ў 10.30 па завулку Пушкіна ў райцэнтры. Вадзіцель аўтамабіля “Форд-транзіт” для разгрузкі тавараў у магазіне рухаўся заднім ходам у выніку чаго пашкодзіў казырок на гандлёвай кропцы і інфармацыйны шчыт. Да прыезду супрацоўнікаў АДАІ перамясціў транспартны сродак з месца аварыі. За парушэнні ПДР на вадзіцеля – жыхара раёна 1980 г. н. – складзены два адміністрацыйныя пратаколы.


У 13.45 аварыя здарылася ў вёсцы Ураджайная. Вадзіцель аўтамабіля “Сітраен” рухаўся па населеным пункце і на т-падобным перакрыжаванні машыну занясло ў бок. У выніку чаго транспартны сродак заехаў у металічную агароджу, сутыкнуўся з прыпаркаваным на абочыне “Фальксвагенам-транзітам”. У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Машыны і плот атрымалі механічныя пашкоджанні. Вінаваты ў ДТЗ – 38-гадовы жыхар г. Баранавічы, пацярпелы – мінчанін 1980 г. н. Гаспадару пашкоджанай агароджы  прычыненая страта будзе кампенсавана страхавой кампаніяй.


Не абышлося без дарожнай сітуацыі і падвечар, у 18.10. На 25-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы – Ляхавічы (на развілцы дарогі ў бок Русінавічаў) вадзіцель грузавога аўтамабіля з прычэпам зламаўся і спыніўся на абочыне. Другі грузавік – таксама з прычэпам, саступаючы дарогу сустрэчнай машыне, спыніўся і ў гэты час з ім сутыкнуўся “фальксваген-пасат”. Устаноўлена, што вадзіцель легкавушкі няправільна выбраў бяспечную скорасць і дыстанцыю руху і сутыкнуўся з “МАЗам”. У аварыі з людзей ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Вінаваты ў ДТЗ – баранавічанін 1998 г. н., пацярпелы – 40-гадовы ляхавічанін.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.