Криминал, происшествия в Ляховичском районе

«Пазычыў»
Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 214 КК (неправамернае завалоданне транспартным сродкам і паездка на ім без мэты крадзяжу (угону)) у адносінах грамадзяніна 1971 г.н., які напачатку лістапада ў сем гадзін вечара паехаў з тэрыторыі прыватнага прадпрыемства на чужым аўтамабілі.

Пажывіўся
15-гадовы падлетак залез у вясковы дом і забраў адтуль чужыя рэчы. Сума выкрадзенага склала 169 рублёў. 16 лістапада РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт. 205 КК.

Стоп-сігнал
Міліцыя спыніла 29-гадовага жыхара раёна ў нецвярозым стане за рулём «опеля». Як высветлілася, гэта была ўжо другая паездка пад градусам на машыне. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення двойчы на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 317-1 КК.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.